19 верасня бібліятэкары ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” здзейснілі паездку ў самы маленькі горад нашай краіны – Дзісну. Нягледзячы на свае маштбы, Дзісна мае багатую гісторыю і шмат выдатных мясцінаў.
Спачатку наведалі храм Уваскрашэння Хрыстова. Святыня ўражвае сваёй веліччу і хараством, тут знаходзяцца дзве рэліквіі – ікона Божай Маці “Адзігітрыя” (канца ХVІ, пачатку ХVІІ стагоддзя) і мошчы свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава, прэсвітара Шаркаўшчынскага.
Першага верасня адчыняюцца дзверы ў краіну ведаў. Дарослыя імкнуцца зрабіць гэты дзень для дзяцей асаблівым і незабыўным. Сёлетні год – Год малой радзімы, і з гэтай нагоды ў дзіцячай бібліятэцы ў першы дзень верасня прайшоў краязнаўчы ўрок пад назвай “Маё Паазер’е – мой край дарагі”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 “Б ” класа УА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына”.
Напрыканцы жніўня Пашкоўская бібліятэка-філіял №7 адзначыла свой 50-гадовы юбілей. У маленькім, але утульным пакойчыку бібліятэкі сабраліся сапраўдныя сябры бібліятэкі, яе самыя актыўныя чытачы.
У правядзенні юбілейнай вечарыны бібліятэкару дапамаглі юныя чытачкі, дзве абаяльныя дзяўчынкі Сямчонак Даша і Юля.
“Яблычны фэст” з’яўляецца брэндам нашага раёна і з кожным годам ён набірае ўсё большую папулярнасць. З самага ранку, 18 жніўня, у вёсцы Алашкі гучалі галасы самадзейных артыстаў амаль з усіх куткоў нашай вобласці.
Іёдская бібліятэка ўдзяляе вялікую ўвагу арганізацыі культурнага дасуга дзяцей у перыяд летніх канікул.
Цікавыя мерапрыемствы праходзілі па праграме “На прыроду – з кнігай”, разам з чытачамі адпраўляліся на веласіпедах у падарожжа па родных сцежках сваёй вёскі.
Цікавае прадстаўленне для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак нядаўна прайшло ў дзіцячай бібліятэцы. Дзякуючы спонсарскай падтрымцы пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, кампаніі “ІКЕА” і курсам “Мова нанова”, маленькія гледачы змаглі паглядзець музычную казку.
Очередная поездка была организована для членов клуба цветоводов «Веснянка» районной библиотеки, на этот раз они посетили ботанический сад в городе Минск. Он является самым крупным в Беларуси центром по сохранению растений, памятником природы и ландшафтной архитектуры – живой музей под открытым небом.
7 ліпеня 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала. Яго дню нараджэння было прысвечана чарговае мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы.
Бібліятэкар Людміла Казіцкая засяродзіла ўвагу прысутных дзяцей на юбілейнай даце выхаду ў свет першага зборніка Янкі Купалы “Жалейка”. Упершыню ён быў выдадзены ў 1908 годзе. У зборніку апублікаваны верш паэта “А хто там ідзе?”, які заняў асаблівае месца ў творчасці паэта, надоўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам і перакладзены на 82 мовы свету.
Напрыканцы чэрвеня за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у бібліятэчную справу і ў сувязі з юбілеем метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынту цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вера Арсаноф’еўна Мілянцей узнагароджана Падзякай раённага выканаўчага камітэта, якую жанчыне ўручыў яго старшыня Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.
У канцы чэрвеня ў раённай бібліятэцы адбыўся юбілейны вечар да 65-годдзя з дня нараджэння Міледзія Кукуця, нашага земляка, пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.