Шаноўныя чытачы!
Запрашаем вас пазнаёміцца з відэааглядам, прысвечаным творчасці выдатнага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага (1901–1988), якому 5 верасня споўнілася б 125 год.
Яго пяру належаць вядомыя п'есы-казкі «Несцерка», «Цудоўная дудка» і «Дзед і жораў», якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнай літаратуры. Акрамя драматургіі, Віталь Вольскі пакінуў багатую спадчыну краязнаўчых нарысаў і апавяданняў пра прыроду Беларусі: «Падарожжа па краіне беларусаў», «Месяц за месяцам», «Чайкі над Нараччу». Ён таксама вядомы як перакладчык і літаратуразнавец.
Раённая цэнтральная бібліятэка прапануе паглядзець відэа і адкрыць для сябе свет кніг гэтага аўтара!

























