• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-05-14

Зарегистрировалось:

212

Выступае Віктар ПарўдзінУ Лужкаўскім сельскім Доме культуры сумесна з Лужкаўскай бібліятэкай адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Аптыміст з берагоў Мнюты”. Ганаровым госцем сустрэчы стаў Віктар Праўдзін, беларускі пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар твораў дэтыктыўна-прыгодніцкага жанру, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на лужкаўскай зямлі і ў Шаркаўшчыне.

Вядучая мерапрыемства - Таццяна РайчонакУ раённай бібліятэцы для вучняў 11 “Б” класа СШ № 1 адбыўся ўрок выдатнай асобы “Вечной памятью он жил”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава.

Агляд кніг праводзіць бібліятэкар Таццяцна Хоміч26 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава, беларускага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. З гэтай нагоды 24 лютага бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі Хоміч Таццяна і бібліятэкар Вялікасельскай бібліятэкі Якімовіч Ірына наведалі аддзяленне кругласутачнага прабывання састарэлых і інвалідаў у вёсцы Дзікева. Для пастаяльцаў гэтага аддзялення бібліятэкары правялі гістарычную гадзіну “Ён жыў для ўсіх часоў”. Якімовіч Ірына прайшла жыццёвай дарогай Пятра Міронавіча. Больш падрабязна спынілася на партызанскай дзейнасці Машэрава, а таксама расказала пра трагічную смерць Пятра Міронавіча.

Удзельнікі ўрока мужнасці з вядучайНапярэдадні Дня абаронцаў Айчыны для вучняў 10 і 11 класаў школ гарадскога пасёлка ў дзіцячай бібліятэцы адбыўся ўрок мужнасці “Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць”.
Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі: Ан Валерый Інакенцевіч падпалкоўнік у адстаўцы, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”; Кукуць Міледзій Мікалаевіч, праходзіў армейскую службу ў паветрана-дэсантных вайсках, быў намеснікам камандзіра ўзвода, атрымаў званне старшага сяржанта, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі; Протас Васілій Савіч, сяржант, камандзір аддзялення па ваджэнню калёсных машын, разведчык асобнага разведбатальёна, з 20 студзеня 1984 года па 20 кастрычніка 1985 года праходзіў службу ў рэспубліцы Афганістан, у горадзе Баграм, зараз старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Пераможцы конкурсу Зімовыя фантазіі22 лютага 2018 года адбылася рабочая нарада бібліятэкараў раёна. Былі падведзены вынікі работы бібліятэк за 2017 год, дэманстравалася электронная прэзентацыя “Аб рабоце бібліятэк у Год навукі”. Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу пазнаёмілі бібліятэкараў з палажэннямі раённых конкурсаў 2018 года “Табе, Шаркаўшчына любая, прысвячаецца!” (конкурс электронных прэзентацый), “Нам кніга адкрывае свет” (на лепшы рэкамендацыйны спіс літаратуры для дзяцей), правялі ўрок камп’ютарнай граматнасці “Работа з табліцамі ў Microsoft Word”. Сельскімі бібліятэкарамі аналізавалася планы работы калег на 2018 год. У рамках нарады адбылася паэтычная хвілінка “Чытаем любімыя радкі: жанчыны ў паэзіі” (беларускія паэткі-юбіляры 2018 года).

СТАРОНКА ДЛЯ ЧАСОПІСА ВЯСЁЛКАПад такой назвай для вучняў 4-х класаў СШ № 1 напярэдадні Дня роднай мовы адбылося літаратурнае падарожжа. Для маленькіх чытачоў павадыром у краіну роднай мовы стаў часопіс “Вясёлка”. Кожны раздзел, кожная старонка выдання – гэта цудоўны свет літаратурнага развіцця: “Чытанка-маляванка”, урокі Васі Вясёлкіна, майстар-класы , творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, як класікаў, так і сучаснікаў.

Дарога жыцця Лазара з ЛужкоўУ Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы адбылося краязнаўчае знаёмства, прысвечанае 160-годдзю з дня нараджэння Эліэзера Бэн-Іегуды (Лазара Перэльмана).
Эліэзер Бэн-Іегуда – наш зямляк, ураджэнец вёскі Лужкі, грамадскі дзеяч, мовазнаўца, адраджальнік іўрыта. Дзякуючы яму, адрадзілася мова яўрэйскага народа і стала дзяржаўнай мовай Ізраіля.

Сваім радком я слаўлю родны крайНапрыканцы студзеня ў Радзюкоўскай бібліятэцы-філіяле № 32 адбылося чарговае пасяджэнне клуба па інтарэсах “Радзюкоўскія гаспадынькі”. Праходзіла яно ў форме літаратурнай сустрэчы і прысвячалася Людміле Ардынскай, удзельніцы клуба, мясцовай паэтцы. Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі карэспандэнт абласной газеты «Витебские вести» Дзіяна Берніковіч і кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак Кацярына Сосна.

Для ўдзельнікаў дзіцячага клуба “Чамучкі”, што дзейнічае пры Лужкаўскай бібліятэцы, студзень завяршыўся чарговым пасяджэннем, якое мела форму віртуальнага падарожжа “Гістарычныя мясціны Віцебшчыны”, прымеркаванага да знамянальнай падзеі — 80-годдзя з Дня заснавання Віцебскай вобласці.

Жыві, квітней, мой родны край!21 студзеня ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў шостых класаў СШ № 2 адбыўся гістарычны экскурс “Жыві, квітней, мой родны край!”, прысвечаны 80-годдзю Віцебскай вобласці.
Прысутныя разам з вядучай сустрэчы Людмілай Казіцкай, вучаніцай