“Асноўны Закон маёй краіны”
15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у некаторай ступені з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ён няспынна развіваецца разам з развіццём грамадства.
Да гэтага свята ў бібліятэках былі аформлены тэматычныя паліцы: “Асноўны Закон маёй краіны” (Дворнаўская бібліятэка), “Главный Закон жизни страны” (Навасёлкаўская бібліятэка), “Канстытуцыя – асноўны Закон нашага жыцця” (Каўшэлеўская бібліятэка), “Ведай правы – не забывай абавязкі” (Васюкоўская бібліятэка).
Больш падрабязна з галоўным дакументам краіны чытачы пазнаёміліся пад час масавых мерапрыемстваў:
- гутарка “Дружим с Законом” (Буеўшчынская бібліятэка-клуб);
- урок прававога інфармавання “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Асоба. Грамадства. Дзяржава” (Зоркаўская бібліятэка);
- гадзіна пытанняў і адказаў “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – наш арыенцір” (Лужкаўская бібліятэка).