Германавіцкая сельская бібліятэка ў Дзень ведаў запрасіла чытачоў малодшага школьнага ўзросту на патрыятычны ўрок ”У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа“.
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня на Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.
З гэтай нагоды ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя выставы-знаёмства “Напісанае застаецца”, на якую былі запрошаны чытачы малодшага школьнага ўзросту.
У рамках Года гістарычнай памяці ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы адбыўся ўрок памяці “Вайны балючы напамінак”, які для чытачоў малодшага школьнага ўзросту правяла загадчыца бібліятэкі Ірына Машара.
У першы вераснёўскі дзень у дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё фотавыставы, якая стала завяршаючым этапам культурна-асветніцкага праекту ”Истории одного лета“. Увазе удзельнікаў мерапрыемства было прадстаўлена 19 прыгожых фотаздымкаў з цікавымі назвамі памятных месцаў Шаркаўшчыны, якія былі зроблены ўдзельнікамі літаратурнага клуба ”Жывое слова“.
Уважаемы читатели! Информируем вас о деятельности Telegram-канала Министерства культуры https://t.me/minkultrb . Благодаря данному ресурсу вы сможете получать актуальную информацию о деятельности ведомства и ключевых событиях в сфере культуры.
У рамках раённага свята ”Яблычны Спас“, якое штогод праходзіць у Алашках, на радзіме славутага земляка, садавода-селекцыянера І.П.Сікоры, бібліятэкар Васюкоўскай сельскай бібліятэкі арганізавала выставу-дыялог ”Квітней, красуй, край шаркаўшчынскі“. Госці свята, завітаўшы на бібліятэчную пляцоўку, пазнаёміліся з літаратурай пра шаркаўшчынскі край, яго маляўнічую прыроду, дзіўную культурную спадчыну.
У адзін са спякотных жнівеньскіх дней удзельнікі літаратурнага клуба ”Жывое слова“ разам са сваім кіраўніком бібліятэкарам Людмілай Казіцкай рушылі ў вандроўку па роднай Шаркаўшчыне. ”Малой радзімы прыгажосць“ – такую назву атрымала мерапрыемства, якое ладзілася ў рамках культурна-адукацыйнага праекту ”Истории одного лета“.
Падчас правядзення бульбянога фэсту ”Мой край, мой рай бульбяна-жытны“ ў аграгарадку Германавічы працавала выстава-дыялог ”Захаванне мясцовых традыцый як брэнд аграгарадка Германавічы“, якую падрыхтавала бібліятэкар Таццяна Хоміч. На выставе былі прадстаўлены краязнаўчыя матэрыялы пра сваю мясцовасць. Дзякуючы тэматычным папкам-дасье: ”Германавічы: ад вытокаў да аграгарадка“, ”Вызваленне мястэчка Германавічы“, ”Іх імёнамі названы вуліцы Германавіч“, ”Успаміны ветэранаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны-нашых землякоў“, наведвальнікі пашырылі свае веды пра развіццё роднай вёскі. Яны з цікавасцю перагарнулі старонкі інфармацыйнага буклета ”Наша Родина здесь, над рекою Дисной“ , дзе маецца матэрыял пра Германавіцкі сельскі Савет.
8 августа в детской библиотеке собралось много детей и взрослых на интересное мероприятие – познавательно-развлекательную программу ”Без кота – жизнь не та!“, героем которой стал кот Максимус. Встреча с животными всегда притягивает и взрослых, и детей. Мероприятие помогло участникам понаблюдать за повадками кота вне его дома, без привычного для него комфорта. Художница Наталья Карман, друг детской библиотеки, рассказала о портретах котов, которые она написала специально к празднику, а во время программы писала портрет кота Максимуса. Библиотекарь Людмила Казицкая продемонстрировала видеопрезентацию истории жизни Максимуса, который совсем крохой пришёл к порогу её дома.