• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-01-01

Зарегистрировалось:

244

Сусветны дзень правой чалавекаУ  Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле да Сусветнага дня правоў чалавека прайшла гадзіна прававых ведаў ”Падлетак і закон“, да ўдзелу ў якой былі запрошаны навучэнцы 3 класа ДУА ”Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“.

Напачатку бібліятэкар Таццяна Хоміч расправяла, што падлетак і закон – тэма актуальная,  а падлетак і злачынства – паняцці несумяшчальныя. Але гэта, калі ў ідэале. Практыка паказвае: выкараніць такую з’яву, як парушэнне непаўналетнімі закону, не так проста. І разважаць над пытаннем, што падштурхоўвае юных асоб да крыміналу, здзяйснення супрацьпраўных учынкаў, можна бясконца. Але адным з фактараў правапарушэнняў з’яўляецца  нізкая правая культура непаўналетніх.

Затым вялася гаворка аб правапарушэннях і іх відах. Бібліятэкар прапаноўвала ўдзельнікам розныя сітуацыі, а яны павінны былі вызначыць, ці з’яўляецца гэта дзеянне прыступным.

Напрыканцы гутаркі навучэнцы спрабавалі адказаць на пытанні: чаму ў грамадстве існуе прыступнасць і што прыводзіць да здзяйснення правапарушэнняў падлеткаў.

Гутарка атрымалася карыснай, бо дзеці павінны разумець, што за правапарушэнні нясуць адказнасць спачатку іх бацькі, а з 14 год за многія правапарушэнні адказнасць нясуць самі дзеці.

Падчас мерапрыемства 1Падчас мерапрыемства 2

Падчас мерапрыемства 3Падчас мерапрыемства 4