• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-24

Зарегистрировалось:

241

выступленне загадчыца дзіцячай бібліятэкі          Т.Э. Паляк.19 верасня ў раённай бібліятэцы адбыўся семінар бібліятэчных работнікаў на тэму ”Зямля бацькоў – мая зямля“, у якім прыняла ўдзел Л.У. Стома, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах  моладзі. У час свайго выступлення Людміла Уладзіміраўна выказала словы ўдзячнасці ўсім тым, хто ўкладвае душу ў складаную і адказную місію работніка бібліятэкі, павіншавала з Днём бібліятэк Беларусі і ўручыла Ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі некаторым супрацоўнікам раённай бібліятэкі і сельскім бібліятэкарам.

Аб тым, што краязнаўства –прыярытэтны накірунак дзейнасці бібліятэк нашай ЦБС нагадала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу М .Г. Сушко. У сваім выступленні яна больш падрабязней застанавілася на пошукава-даследчай дзейнасці бібліятэк сістэмы і распавяла аб конкурсе творчых работ  на тэму ”Вартыя нашай памяці“, галоўная мэта якога ўзгадаць і захаваць імёны землякоў, якія працай і сваім адметным жыццём ствараюць гісторыю Шаркаўшчынскага раёна. Дзякуючы конкурсу творчых работ,  краязнаўчы фонд  ў 2019 годзе  ўзбагаціўся 9 пошукава-даследчымі  творчымі работамі.

Аб ролі дзіцячай бібліятэкі ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні дзяцей і падлеткаў распавяла загадчыца дзіцячай бібліятэкі Т. Э. Паляк.

А. Ц. Фромертас, дырэктар ЦБС, і В. А. Мілянцей, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ падвялі вынікі прафесійных конкурсаў: на лепшую выставу літаратуры ”Дарогамі Вялікай Перамогі“, па добраўпарадкаванню бібліятэчнай тэрыторыі ”Упрыгожым родны кут кветкамі“ а таксама  за актыўны ўдзел у акцыі ”Пойман за чтением“. Пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны Дыпломамі і невялікімі сувенірамі.

Дырэктар ЦБС уручыла Дыплом за арыгінальнасць па добраўпарадкаванню тэрыторыі бібліятэкару Пагарэлавай А.У.Л,У. Стома ўручае Ганаровую грамату Гугалінскай Л.А., бібліятэкару Лужкаўскай бібліятэкі