• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

19 01Для навучэнцаў 9 ”В“ класа УА ”Сярэдняй школы № 1 г.п. Шаркаўшчына“ ў дзіцячай бібліятэцы прайшла гутарка ”Жыццё дзеля Айчыны“.

Юнакі і дзяўчаты здзейснілі экскурс у гісторыю ВКЛ і пазнаёміліся з выдатнай асобай з магутнага роду Сапегаў – Львом Сапегай.

Бібліятэкар распавяла пра жыццё і дзейнасць гэтай гістарычнай асобы, вядомага палітычнага дзеяча, вялікага гетмана, дыпламата, галоўнакамандуючага войскамі ВКЛ, які ўдзельнічаў у вайне са Швецыяй. Жыццё Льва Сапегі была звязана з многімі гарадамі і мястэчкамі Беларусі, у кожным з іх ён пакінуў аб сабе сляды, над якімі не падуладны час. Замак у Гальшанах, Быхаўскі замак, палацавы комплекс у Ружанах, шматлікія касцёлы – гэта ўнікальныя куткі Беларусі, бо прадстаўнікі роду Сапегаў унеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры.

Прагучалі цікавыя факты пра ініцыятара стварэння Статута (1588 г.) ВКЛ, які замацаваў аўтаномію княства і абвясціў беларускую мову дзяржаўнай і дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, Літвы і правабярэжнай Украіны да ХІХ стагоддзя. Па сутнасці, гэта і была першая ў Еўропе Канстытуцыя. Па запісаных у Статуце законах беларусы жылі аж 254 гады. Дзякаючы дзейнасці Льва Сапегі, наша дзяржава ў складаных гістарычных абставінах не толькі захавала незалежнасць, але і перажыла перыяд гаспадарчага і культурнага росквіту. Гэта час гісторыкі называюць ”Эпохай Сапегі“. Відыяматэрыялы, якія былі прадэманстраваны у час размовы, выклікалі цікавасць і адкрылі шмат невядомага для вучняў.