• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-10-19

Зарегистрировалось:

244

Напрыканцы ліпеня ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле адбылася літаратурна-музычная гасцёўня ”Жыццё, багатае на творчасць“, якая з гонарам адчыніла скарбонку талентаў Шаркаўшчынскай зямлі. На гэты раз шаноўнымі гасцямі мерапрыемства сталі ўдзельнікі народнага калектыву літаратурнай творчасці ”Світанак“. Мастакі слова роднай зямлі – людзі рознага ўзросту, розных прафесій і захапленняў, але пры гэтым яны незвычайна творчыя, таленавітыя, яркія і цікавыя. Кожны са ”світанкаўцаў“ паўстае перад аматарамі творчасці ў сваім, толькі яму ўласцівым амплуа. Поспех любой справы не магчым без годнага прафесіянала, актыўнага, аўтарытэтнага і вынаходлівага. Гэтыя рысы як нельга лепш падыходзяць да творчай натуры Алы Клакоўскай, кіраўніка народнага калектыва літаратурнай творчасці, а яшчэ яе шыкоўнае выкананне песень на вершы ”світанкаўцаў“ і іншых аўтараў нікога не пакідаюць раўнадушным.

Паэтычны голас Міледзія Кукуця гучаў на сцэнічных пляцоўках розных узроўняў,  лепшыя паэтычныя і празаічныя творы аўтара пабачылі свет на старонках раёнага, абласнога і рэспубліканскага друку.  А непасрэдная сустрэча з літаратурным мэтрам на лужкаўскай зямлі ва ўсіх выклікала замілаванне і радасць.

Творы Віктара Лагуна адлюстроўваюць біяграфію яго сэрца, якое не можа ахаладнець да роднага краю, да ўспамінаў з маленства і ўспрымання рэалій сучаснасці, у тым ліку і цікавых, заўзятых момантаў з прафесінага свету электразабеспячэння. Апошнім часам у дзейнасці творцы вядзецца адказная і важная праца па пошуку, сістэматызацыі і друку матэрыялаў па гісторыі раённых электрычных сетак, аб чым больш дэталёва і расказаў сам аўтар.  

Аматары мастацкага слова яшчэ з’яўляюцца і самадзейымі паэтамі і кампазітарамі, якія натхнённа працуюць у цесным творчым тандэме. І менавіта тут ідзе размова пра Ірыну Буднік і Івана Гарбачонка, для якіх музыка – паэзія душы. Ірына Буднік - жанчына з творчым запалам і іскрынкай у душы ўжо даўно заявіла сябе як паэт-песеннік, а спалучэнне яе кранальных вершаў і музыкі ў чароўныя песні, выклікалі трапяткія пачуцці, абудзілі душу і сэрца прысутных.

У сваіх музычных кампазіцыях самадзейны кампазітар і таленавіты музыкант Іван  Гарбачонак удала спалучае свой меладычны барытон, якія многія называць ”залатым голасам Шаркаўшчынскага краю“, з тонкім лірызмам і яскравасцю вобразаў вершаваных радкоў, што захапляе і знаходзіць водгук удзячных слухачоў.

Як сапраўдная жанчына, Аліна Шынкевіч у сваіх вершах заўсёды розная, але пастаянна дорыць любоў і цеплыню, тонка адчувае і перадае ўсё шматуладдзе пачуццяў. Радкі яе вершаў напісаныя ад шчырага сэрца, ніколі не трацяць першароднай свежасці, бо яны  пра самае дарагое і мілае, што і змаглі адчуць прысутныя.

Пачынаючая маладая паэтка Эмілія Красавіна ў сваёй творчасці імкнецца выразіць асабісты погляд на свет, пранізаны юнацкімі марамі і філасофскімі разважаннямі. Хоць ў ”Світанку“ яна зусім нядаўна, але ўжо мае больш двух дзясяткаў уласных вершаў і найбольш цікавыя на яе погляд, прагучалі падчас сустрэчы.

Літратурна-музычная гасцёўня сабрала шмат аматараў мастацкага слова, прыхільнікаў музычных твораў і прайшла ў цёплай і сяроўскай атмасферы.