Заняткі па рамонту кніг
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле прайшлі заняткі па рамонту кніг “Подари вторую жизнь книге”.
Напачатку заняткаў дзецям расказалі, пра значэнне кнігі ў жыцці чалавека і які шлях яна праходзіць, пакуль трапіць у рукі чытача, затым узгадалі правілы карыстання кнігамі і прычыны іх пашкоджання. Нагадалі правілы бяспекі па рабоце з клеем і нажніцамі.

Бібліятэкар звярнулася непасрэдна да кніжнага фонду бібліятэкі і прапанавала адрамантаваць “хворыя” кнігі. Кожны ўдзельнік заняткаў выбраў сабе кнігу і пасля дэталёвага даследавання па выяўленню пашкоджанняў, прыняўся за справу: дзеці раўнялі старонкі, сціралі ластыкам паметкі алоўка, падклейвалі старонкі скотчам. Займаючыся рамонтам кніг, дзеці захапіліся новай, па-сапраўднаму карыснай справай, уключыліся ў работу з жаданнем і цікавасцю. У ходзе працы адчулі важнасць сваёй работы і самастойна прыйшлі да вываду: кнігі трэба берагчы.

У выніку практычнай дзейнасці, адрамантаваныя кнігі атрымалі “другое дыханне”, а самі дзеці – новыя веды і яркія ўражанні пра свет кніг.

























