• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-18

Зарегистрировалось:

241

Налалля Віктараўна Кандрацьева27 сакавіка адзначыла залаты юбілей прыгожая інтэлігентная жанчына,  пяштотная маці, верная жонка, наша калега – Наталля Віктараўна Кандрацьева. Юбілей - гэта важная падзея ў жыцці кожнага чалавека, а калі яна яшчэ і звязана з лічбай 50, то свята набывае асаблівы сэнс.

У гэты дзень шчырыя словы павагі, цёплыя віншаванні і пажаданні гучалі для бібліятэкара Буеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба-філіяла ад старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыя ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” Веры Мілянцей  і дырэктара ЦБС Таццяны Райчонак. Супрацоўнікі сектара бібліятэчнага маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці разыгралі  для імянінніцы шутачную сцэнку Приём в клуб ”Кому за 50” з уручэннем пасведчання і юбілейнага медалю.

За кубкам духмянага чаю і смачнага торту Наталля Віктараўна  прыгадала прыемныя моманты сваёй працоўнай дзейнасці і прызналася, што сэрцам прырасла да сваіх чытачоў, ведае іх густы і запатрабаванні, заўсёды імкнецца зрабіць кожнае мерапрыемства  цікавым, з асаблівай разыначкай, новым элементам.

Патрэбна было бачыць,   як іскрыліся яе вочы, калі жанчына распавядала пра поспехі сваіх дзяцей і дэманстравала цікавыя фотаздымкі з сямейнага альбома.

У Н. В. Кандрацьевай  шмат  планаў і задумак як у прафесійнай дзейнасці так і ў асабістым жыцці. Шчыра жадаем,  каб ва ўсіх пачынаннях ёй заўсёды спадарожнічаў поспех, а сямейны ачаг хай заўсёды гарыць нязгасным полымем.

Віншаванне ад калег