Займальнае падарожжа "Летам з кнігай я сябрую"
Напярэдадні летніх канікул бібліятэкар запрасіла ў Германавіцкую сельскую бібліятэку-філіял вучняў 3 класа ДУА "Германавіцкая сярэдняя школа", якія адправіліся ў займальнае падарожжа "Летам з кнігай я сябрую".
Напачатку дзяцей пазнаёмілі з серыяй кніг ”Дзіцячая энцыклапедыя", вучыла правільна карыстацца даведачнай літаратурай. Наведвальнікі мелі магчымасць праявіць свае здольнасці і фантазію ў віктарынах, гульнях.
Напрыканцы бібліятэкар павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам летніх канікул, пазнаёміла з навінкамі дзіцячай літаратуры і параіла, што можна пачытаць летам.

























