З любоўю і нянавісцю зямною...
28 жніўня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна – выдатнага паэта, журналіста, старшынi Белтэлерадыё, дзяржаўнага дзеяча і дыпламата.
З гэтай нагоды ў Буеўшчынскай бібліятэцы-клубе-філіяле адбылася літаратурная імпрэза “З любоўю і нянавісцю зямною... ”. Бібліятэкар расказала гасцям пра жыццёвы і творчы шлях майстра слова.
Удзельнікі сустрэчы з цеплынёй чыталі вершы, якія сталі любімымі народнымі песнямі (“Зачараваная мая”, “Завіруха”, “Калыханка”, “Матылі” ды іншыя), а таксама пазнаёміліся з віртуальнай выставай Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Напрыканцы чытачы змаглі выбраць кнігі паэта для чытання.

























