“З кнігай па сцежках дзяцінства”
У рамках Тыдня дзіцячай кнігі для выхаванцаў Гарадзецкага дзіцячага сада прайшлі гучныя чытанні “З кнігай па сцежках дзяцінства”. Для дзяцей бібліятэкары падрыхтавалі падборку кніг “Бібліятэка для дашкольніка”, праз якую пазнаёмілі ўдзельнікаў з вершамі і казкамі дзіцячых пісьменнікаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна слухалі вясёлыя вершы-лічылкі, вершы- забаўлялкі, дзе трэба дапоўніць канчаткі слоў. Успаміналі чароўныя казачныя рэчы, а бібліятэкары дапаўнялі адказы вершаванымі радкамі. Цікава і займальна прайшло заданне “Казачнае асарці”, падчас якога дзеці слухалі невялікія казкі пра жывёл і складвалі адпаведныя каляровыя пазлы, на якіх можна было ўбачыць лісу, ваўка, мядзведзя, саву і іншых.
Гучныя чытанні сярод дзяцей прайшлі весела і задорна.
























