• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-07-19

Зарегистрировалось:

241

нарада20 лютага  на базе дзіцячай бібліятэкі адбылася выніковая  нарада  бібліятэчных работнікаў дзяржаўнай ўстановы культуры ”Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“.

У сваім выступленні дырэктар ЦБС Таццяна Міхайлаўна Райчонак  падвяла вынікі работы сістэмы, падрабязна спынілася на кожным з напрамкаў работы, робячы акцэнты на дасягненнях 2024 года.

Выступленне дырэктара ЦБС

Аб важнейшых задачах на Год добраўпарадкавання распавяла загадчык сектара бібліятэчнага маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Ганна Мікалаеўна Гарлуковіч.

Падчас нарады адбылося падвядзенне вынікаў творчых конкурсаў ”Зімовыя фантазіі“ і ”Памяць без тэрміну даўнасці“.

Сярод пераможцаў конкурсу на лепшы сцэнарый патрыятычнага напрамку ”Памяць без тэрміну даўнасці“ ўзнагароды атрымалі: калектыў аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральной раённай бібліятэкі (загадчык аддзела Т. І. Гагалінская), калектыў Лужкаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла (загадчык І. І. Машара), Т. К. Пугаўка, бібліятэкар Велікасельскай сельскай бібліятэкі-філіяла і В. У. Абрамава, бібліятэкар Радзюкоўскай сельскай бібліятэкі-філіяла.

Райчонак Т.М. і Гугалінская ЛРайчонак Т.М. і Гагалінская Т

Райчонак Т.М. і Абрамава ВРайчонак Т.М. і Пугаўка Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Напярэдадні навагодніх святаў бібліятэчныя работнікі ўпрыгожвалі свае працоўныя месцы, кабінеты, тым самым, ствараючы  атмасферу навагодняга чараўніцтва. Лепшыя з лепшых за ўдзел у конкурсе ”Зімовыя фантазіі“ атрымалі ў гэты дзень узнагароды: калектыў дзіцячай бібліятэкі-філіяла (загадчык Т. Л. Брандзіна), А. У. Пагарэлава, бібліятэкар Васюкоўскай сельскай бібліятэкі-філіяла, Л. І. Мядзелец, бібліятэкар Каўшэлеўскай сельскай бібліятэкі-філіяла і Г. І. Лаўрыновіч, бібліятэкар Іёдскай сельскай бібліятэкі-філіяла.

Пасля падвядзення вынікаў удзельнікі нарады пазнаёміліся з палажэннем аб правядзенні конкурса  ”Майстры беларускага слова“ на лепшы рэкамендацыйны спіс літаратуры па творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2025 года.

Затым  бібліятэчныя работнікі сталі першымі  ў Шаркаўшчынскім раёне гледачамі фільма ”Обитель святой Ефросинии“.

Выступае Шышко В

У другой частцы нарады намеснік дырэктара ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ Вікторыя Уладзіміраўна Шышко з бібліятэчнымі работнікамі правяла праверку ведаў па авалодванню Нацыянальным механізмам аказання дапамогі непаўналетнім, якія пацярпелі ад сэксуальнага гвалту. У ходзе праверкі работнікам прапаноўвалася выбраць правільны варыянт адказу, які тычыцца механізму. Паўторна раздадзена ”Рэгіянальная карта Віцебскай вобласці“.

Затым бібліятэкары пазнаёміліся з метадычнай кансультацыяй па састаўленню і афармленню рэкамендацыйнага спіса літаратуры.

Напрыканцы нарады адбыўся паэтычны калейдаскоп ”Гучы, мая родная мова, як срэбны званочак“, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкары з задавальненнем чыталі вершы на роднай мове ўдзельнікаў народнага калектыву літаратурнай творчасці ”Світанак“.