• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-13

Зарегистрировалось:

241

Машара І.ІКраязнаўства – адзін з галоўных накірункаў дзейнасці Лужкаўскай  сельскай бібліятэкі. Сабраць і захаваць для будучых пакаленняў багатую матэрыяльную і духоўную культуру краю, унікальныя матэрыялы, сістэматызаваць іх, зрабіць даступнымі кожнаму карыстальніку – вось сэнс краязнаўчай дзейнасці Лужкаўскай сельскай бібліятэкі.

На працягу некалькіх год калектыў бібліятэкі займаўся пошукава-даследчай працай па гісторыі лужкаўскай зямлі, у выніку якой быў створаны бібліяграфічны паказальнік ”Тут карані, адсюль вытокі. Лужкі: погляд праз стагоддзі“. Лiтаратура, якая змяшчаецца ў бібліяграфічным паказальніку,  дапаможа ўсім жадаючым глыбей пазнаць родны край, дасць магчымасць выкарыстаць яе багаццi ў навуковай, вытворчай, педагагiчнай i культурна-асветніцкай рабоце. У якасці дадаткаў да паказальніка змешчаны  краязнаўчыя выданні.

У мастацка-публіцыстычнае выданне ”Мястэчка з мілай назваю Лужкі“ ўключаны нарысы аб адважнай партызанцы-разведчыцы Анастасіі Бельскай і рацэ Мнюта, вершы і ўспаміны аб родным краі мясцовых аўтараў.

 Заслугоўвае ўвагі і варты таго,  каб яго ўбачылі нашы землякі,  фотаальбом ”Рэтрапогляд. Лужкі ў аб’ектыве ХХ стагоддзя“, бо мастацкім позіркам фатографа тых даўніх часоў у аб’ектыве фотакамеры захавана жыццё самых звычайных людзей мястэчка Лужкі, наша памяць, наша гісторыя.

Калектыў бібліятэкі распрацаваў і выдаў шэраг  дапаможнікаў малых форм: буклеты ”Помнікі вайны“, ”Святыні роднага краю“, інфармацыйныя выданні ”Выпрабаванне лёсам“ (аб гісторыі і жыцці яўрэйскага насельніцтва ў мястэчку Лужкі), ”Памяць застанецца ў песнях“ (аб жыцці і творчым шляху Г.І. Цітовіча), ”Урач ад Бога“ (аб галоўным урачу Лужкаўскай бальніцы Т.Ц. Захарэвіч).

 Краязнаўчы матэрыял быў дасланы да ўдзелу ў XXXII Рэспубліканскім конкурсе ”Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры“.

Радуе тое, што работа калектыву Лужкаўскай сельскай бібліятэкі была прадстаўлена да ўзнагароджання Дыпломам II ступені Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ў намінацыі ”За пошукавую і даследчую працу“ і грашовай прэміяй.

Калектыў ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ віншуе загадчыцу бібліятэкі Ірыну Машара і бібліятэкара Лену Гугалінскую з перамогай у конкурсе і жадае новых дасягненняў, поспехаў, сямейнай утульнасці, пашаны ў працы і дастатку ў жыцці!

 

Машара І.ІДЫПЛОМ II СТУПЕНІ

 

 

Работа Лужкаўскай сельскай бібліятэкі