• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-18

Зарегистрировалось:

241

Вялікдзень20 красавіка праваслаўныя і католікі разам адзначылі галоўнае хрысціянскае свята – Пасху, якая лічыцца святам святаў і ўрачыстасцю ўрачыстасцей.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы і Іёдскай сельскай бібліятэцы з гэтай нагоды адбыліся цікавыя мерапрыемствы, падчас якіх вялася гаворка аб значэнні Пасхі для кожнага чалавека, незалежна ад веравызнання, аб традыцыях святкавання Вялікадня.

У ходзе мерапрыемстваў было адзначана, што адным з атрыбутаў велікодных дзён з’яўляецца фарбаванае (пераважна чырвонае) яйка. Таму прыгадалі біблейскае паданне аб традыцыі фарбаваць на Вялікдзень яйкі, як сімвал кругазвароту і бясконцасці жыцця.

Затым удзельнікі мерапрыемства, якое ладзілася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, прыгадалі, што адным з шырока распаўсюджаных велікодных забаў былі гульні з выкарыстаннем фарбаваных яек. Падчас мерапрыемства з задавальненнем пагулялі ў гульні ”Чыё яйка будзе даўжэй круціцца?“, ”Чыё яйка мацнейшае?“.

Падчас мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 1Падчас мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 2

Падчас мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 3Падчас мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 4

 

 

 

Галіна Лаўрыновіч, бібліятэкар Іёдскай сельскай бібліятэкі-філіяла, падчас мерапрыемства для юных наведвальнікаў правяла майстар-клас на роспісу велікодных яек.

Падчас мерапрыемства ў Іёдскай бібліятэцы 2Падчас мерапрыемства ў Іёдскай бібліятэцы 1

 

 

 

 

Людміла Ананіч, бібліятэкар Більдзюгскай сельскай бібліятэкі-філіяла, прыняла ўдзел у цікавым і радасным велікодным абрадзе, калі яна разам з супрацоўнікамі сельскага Дома культуры наведваліся ў двары аднавяскоўцаў і выказвалі шчырыя пажаданнні гаспадарам, а таксама спявалі віншавальныя валачобныя песні.