ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОЗЕ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА!
9 мая наша краіна адзначыла знакавае свята – Дзень Перамогі. Да гэтай падзеі ў бібліятэках нашай сістэмы былі аформлены кніжныя выстаўкі, на якіх бібліятэкары прадставілі дакументальную, мемуарную і мастацкую літаратуру, прысвечаную асноўным падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Бібліятэчныя работнікі арганізавалі і правялі да Дня Перамогі шэраг мерапрыемстваў: гадзіна памяці ”Хай памяць будзе вечнай“ (Дворнаўская бібліятэка), ”Огонь войны души не сжёг“ (Велікасельская бібліятэка), урок памяці ”Дзеці вайны“ (Германавіцкая бібліятэка), літаратурны рэквіем ”У войны не женское лицо“ (Навасёлкаўская бібліятэка).