• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

6092b65977120 den pobedi 800 1У бібліятэках ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ да Дня Перамогі адбылося шэраг мерапрыемстваў.

З 2 па 10 мая ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы праходзіў Тыдзень ваенна-патрыятычнай кнігі “В книжной памяти мгновения войны”, падчас якога наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць  не толькі пазнаёміцца з літаратурай, якая распавядала аб асноўных вехах вайны ад пачатку абароны Брэсцкай крэпасці і да капітуляцыі фашысцкай Германіі, але і здейсніць завочнае падарожжа па месцах ваеннай славы і памяці.  Завяршыўся Тыдзень  тэатралізаванай літаратурна-музычнай імпрэзай ”Деды и прадеды, мы помним!“, падчас якога  гучалі песні ваенных гадоў, дэкламаваліся вершы паэтаў, якія самі перажылі ўсе жахі ваеннага ліхалецця.выстава літаратуры ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы

У дзіцячай бібліятэцы адбылася тэатралізаваная гадзіна, падчас якой бібліятэкар  Л.Казіцкая разам з удзельнікамі літаратурнага клуба ”Жывое слова“ вялі гаворку на тэму ”Чаму мы павінны гаварыць аб вайне?“кіра нікалаева чытае верш

Бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэцкі падчас  урока-рэквіема ”Дзеці вайны“ з дапамогай электроннай прэзентацыі паспавяла  пра гераічны подзвіг піянераў-герояў.падчас урока рэквіема ў Германавіцкай сельскай бібліятэцы

”Яны адстаялі вясну“ – такую назву мела гадзіна мужнасці, якая адбылася ў Велікасельскай сельскай бібліятэцы. Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла ўдзельнікам пра ветэранаў-землякоў,  разам з імі перагарнула старонкі  кнігі ”Памяць. Шаркаўшчынскі раён“,  на старонках якой змешчана шмат матэрыялаў  пра часы Вялікай Айчыннай вайны.удзельнікі гадзіны мужнасці ў Велікасельскай сельскай бібліятэцы

Бібліятэкар Р. Гракава наведалася ў аддзяленне рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ДУ ”Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Шаркаўшчынскага раёна“ і падчас літаратурнай гадзіна ”Прочти книгу о войне“ распавяла аб пісьменніках-франтавіках і творах пра вайну і заклікала кожнага  наведвальніка аддзялення прачытаць  ваенную кнігу.

Падчас  урачыстых мітынгаў ”Вспомним героев священной войны“ і ”Мы схіляемся. Мы памятае. Мы ганарымся “, якія арганізавалі і правялі загадчыцы Буеўшчынскай і Зоркаўскай сельскіх бібліятэк-клубаў,  удзельнікі  ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых на палях бітваў і да воінскіх пахаванняў землякоў-франтавікоў  усклалі кветкі.Н.Кандрацьева і яе памочнікіудзельнікі мітынгу ў в. Зорка