• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

Тыдзень юнацкай і дзіцячай кнігіКожны год па традыцыі ў час вясновых канікул у бібліятэках нашай ЦБС праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Падчас Тыдня для юных чытачоў і аматараў літаратуры ў бібліятэках адбылося шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю дзіцячай кнігі і чытання сярод дзяцей і падлеткаў.

 У Іёдскай сельскай бібліятэцы Тыдзень распачаўся літаратурным свята ”Вялікае свята, дзе кніг багата“, напачатку якога бібліятэкар распавяла дзецям пра важнасць чытання, кнігі ў жыцці кожнага чалавека, а таксама які няпросты шлях праходзіць кніга, перш чым трапіць да чытача. Затым удзельнікі здейснілі падарожжа па казках, ўдзельнічаючы ў розных конкурсах і выпрабаваннях.Падчас мерапрыемства ў Іёдскай бібліятэцы 1Падчас мерапрыемства ў Іёдскай бібліятэцы 2

Юныя чытачы Германавіцкай сельскай бібліятэкі падчас правядзення  казачнага каламбура ”Вас у казку добрую клічам“, літаратурнага марафону ”Книжное царство – мудрое государство“, конкурснай праграмы ”Хто самы ўважлівы чытач“ акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва і знаходлівасці. Яны актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, выконвалі творчыя заданні: уявіць сябе мастакамі і намаляваць вокладку да зборніка казак, самім прыдумаць казкі з зададзенымі галоўнамі героямі.Удзельнікі мерапрыкемства ў Германавіцкай сельскай бібліятэцы 1

У Дворнаўскую сельскую бібліятэку да ўдзелу ў літаратурнай віктарыне ”В волшебной сказочной стране“, прымеркаванай да 225-годдзя з дня нараджэння А.С. Пушкіна, завіталі госці з гарадоў Мінска, Віцебска, Наваполацка, якія прыехалі на адпачынак да бабуль у вёску.Удзельнікі мерапрыемства ў Дворнаўскай сельскай бібліятэцы

Для таго, каб чытачам Тыдзень надоўга запомніўся, бібліятэкары для іх прыдумлялі штосьці цікавае і незвычайнае.

Весела, яскрава і запамінальна ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў лялечны спектакль ”Ехаў поўны воз дзівос...“. Удзельнікі літаратурнага клуба ”Жывое слова“, юныя акцёры з пальчаткавымі лялькамі на руках, разам з бібліятэкарам загадвалі загадкі пра з’явы прыроды, раслінны і жывёльны свет. Удзельнікі мерапрыемства змагаліся ў конкурсе скарагаворак, падарожнічалі па чароўным свеце беларускіх прыказак і прымавак.Падчас мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы 1Падчас мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы 2

У Лужкаўскай сельскай бібліятэцы падчас студыі гульнявога чытання “С книгой не скучаем” удзельнікі  мерапрыемства  з задавальненнем зазірнулі ў свет казачнай літаратуры з незвычайнымі прыгодамі і фантастыкай, адкрылі свет цікавых дзіцячых кніг пра жывую і нежывую прыроду, гісторыю роднай зямлі і ўнікальныя скарбы Беларусі.Удзельнікі мерапрыемства ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы

У гэтыя дні ў дзяцей была магчымасць паўдзельнічаць у літаратурных гульнях-віктарынах ”Экологическое ассорти“ (Каўшэлеўская сельская бібліятэка), ”Адгадай твор па першаму слову“ (Велікасельская сельская бібліятэка), літаратурнай квэст-гульні ”Мы будем сказки узнавать, шутить, отгадывать, играть!“ (Васюкоўская сельская бібліятэка), завочна павандраваць па сцяжынках Белавежскай Пушчы падчас відэалекторыя ”Заповедными тропами Беловежской Пущи“ (дзіцячая бібліятэка).Удзельнікі мерапрыемства ў Каўшэлеўскай сельскай бібліятэцыПадчас мерапрыемства ў Велікасельскай сельскай бібліятэцы

Тыдзень дзіцячай кнігі скончыўся, але не будзем сумаваць, таму што ў наступным годзе ён зноў завітае і падорыць нам чароўны незабываемы час сустрэчы з кнігай. А пакуль давайце проста чытаць і любіць кнігу!