• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-11-01

Зарегистрировалось:

244

Жыхарка вёскі НаваселлеУ лютым бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі Зоя Сцепаненкава і Іна Суднік на бібліёбусе (бібліятэцы на колах) наведаліся да жыхароў вёсак Кубелеўшчына, Наваселле, Болкалы і Балтрамеі.

Падчас візіту аматары чытання мелі магчымасць не толькі абмяняць літаратуру, але і стаць ўдзельнікамі патрыятычнай акцыі ”Вучымся беларускасці ў класікаў“, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, бібліятэкар Зоя Сцепаненкава адзначыла, што Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч – гэта сапраўды народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру і навогул культуру нашага народа. Яны пранеслі праз усё жыццё высокія ідэі гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, сваю душу і сэрца. Як доказ таму былі прадэкламаваны радкі іх цудоўных вершаў: ”Зорка Венера“ Максіма Багдановіча, ”Спадчына“ Янкі Купалы, ”О, край родны, край прыгожы!“ Якуба Коласа і інш.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Іна Суднік нагадала прысутным, што сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, абараняць яе ад ворагаў і крыўдзіцеляў, бо нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі і родную мову!

Жыхарка вёскі БалтрамеіЖыхарка вёскі Болкалы

 

 

Жыхарка вёскі НаваселлеСемя Фаміных вёска Кубелеўшчына