• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

 65 летУ Германавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна-віншаванне  ”Вітаем. Віншуем. Жадаем!“, прымеркаваная да 65-гадовага юбілею Ірыны Віктараўны Абламавай, якая больш за 30 гадоў служыла Яе Вялікасці Кнізе.

Падчас мерапрыемства ў адрас юбіляркі  было выказана  шмат цёплых слоў ад работнікаў Германавіцкага Цэнтра культуры і народнай творчасці, чытачоў і аматараў літаратуры, прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі  ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“.І.В. Абламава і калектыў работнікаў культуры Германавіцкага ЦК і НТ

У ходзе мерапрыемства І.В.Абламава прыгадала цікавыя моманты працоўнай дзейнасці. Яна адзначыла, што шмат мерапрыемстваў рыхтавалася да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, плённа працаваў літаратурны клуб, які дапамагаў бібліятэкару ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.І.В. Абламава

Найбольш значнай і складанай падзеяй стаў пераезд Германавіцкай  бібліятэкі ў 2006 годзе ў новае месца – капітальна адрамантаваны будынак у цэнтры аграгарадка, дзе дагэтуль знаходзіліся Цэнтр  культуры  і народнай творчасці і кантора мясцовага сельгаспадпрыемства.

Ірына Віктраўна, як прафесіянал бібліятэчнай справы, цешыцца таму, што ёсць людзі, якія  і сёння шмат чытаюць, што тэлевізар і інтэрнэт не замянілі друкаваныя выданні.   Нават, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, І.В. Абламава не ўяўляе сябе без кнігі і чытання.

Калектыў ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ шчыра віншуе Ірыну Віктараўну з нагоды юбілею і жадае вялікага жыццёвага цярпення, усялякіх зямных выгод і ўсяго толькі самага добрага, няхай  здароўе не падводзіць, а шчасце апынецца бясконцым!