ВЕНІСАЖ ДУШЫ
У Германавіцкай бібліятэцы арганізавана выстава вышыўкі пад назвай “Вернісаж душы”, на якой прадстаўлены вышываныя работы жыхаркі вёскі Каралева Надзеі Увінальеўны Хаданёнак.
Сярод вышыванак можна ўбачыць такія работы, якія інакш як карцінамі і назваць немагчыма. Кожная работа – гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй і любоўю.