Велапрабег “Маршрут памяці”
Да 82-й гадавіны вызвалення Шаркаўшчынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў быў прымеркаваны велапрабег “Маршрут памяці”, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Германавіцкага сельсавета, мастацка-этнаграфічнага музея імя Я.Н. Драздовіча, бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі-філіяла.
Удзельнікі акцыі наведалі мясціны, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны: памятны знак “Зенітная гармата часоў Вялікай Айчыннай вайны”, усталяваны 1 ліпеня 1989 года ў гонар воінаў 1406-га зенітна-артылерыйскага палка гвардыі маёра Сазонава Івана Аляксандравіча, брацкую магілу воінаў 166-й стралковай дывізіі ў вёсцы Жукі Ложныя, дзе знайшлі свой апошні спачын дзесяць салдат і афіцэраў. Былі ўскладзены кветкі да стэлы ў гонар землякоў, загінуўшых на франтах і ў партызанскіх злучэннях у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адзін з хвалюючых і кранальных момантаў велапрабегу – сустрэча з Райчонак Адай Эльеўнай, якая была ініцыятарам і арганізатарам пошукавай работы ў 1970-1980-х гадах. Вынікам гэтай грандыёзнай дзейнасці стала адкрыццё пакоя баявой славы 1406-га зенітна-артылерыйскага палка ў ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа”.
Велапрабег “Маршрут памяці” вызначаўся сваёй эмацыянальнай насычанасцю. У радасныя ноткі прыгожай летняй раніцы ўпляталіся ноткі смутку.
Мы памятаем! Беларусь памятае!

























