• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-13

Зарегистрировалось:

241

mZa87bKICfYУ рамках Тыдня бацькоўскай любові ў ДУК ”Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ адбыўся вечар-ушанаванне матуль ”Мама… чьё сердце не имеет границ“, арганізатарам якога выступіла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вера Мілянцей.

На пачатку мерапрыемства ўсіх матуль-працаўніц сістэмы яна павіншавала са святам і адзначыла, што быць маці – значыць адкрываць у сабе лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, спагаду, самаадданасць, сумленнасць.yENzf c4Y o 1

Ушанаванне матуль распачалося з самай маладой маці – Анастасіі Андрэевай, якая выхоўвае двух маленькіх дзетак: сынка Даніка і дачушку Кацярынку.

Уразілі сваімі адказамі матулі на пытанні аб дзетках-школьніках. Ганна Гарлуковіч, Таццяна Гагалінская і Жана Вуглова ў курсе ўсіх школьных падзей сваіх сынкоў.luxN6PrlO5k

У матуль, якім прысуджана званне ”Мама – добрае сэрца“, дзеці ўжо дарослыя, але для Тамары Паляк, Святланы Базарэвіч, Святланы Сташкевіч і Іны Суднік іх крывіначкі – самыя лепшыя, прыгожыя і любімыя, за іх заўсёды трывожышся і перажываеш.

У калектыве працуюць і матулі, якія захапляюцца рукадзелем і сваімі рукамі ствараюць неверагодныя шэдэўры. Падчас мерапрыемства майстрыцам было прапанавана за некалькі хвілін пры дапамозе іголкі, ніткі і макарон стварыць якое-небудзь упрыгожванне. Таццяне Райчонак, Веры Мілянцей і Алене Пагарэлавай прысуджана званне ”Мама ”залатыя рукі“.uuSFxxV22Po

Шмат цёплых слоў прагучала і ў адрас маці, якая носіць ганаровае званне ”Афіцэрская маці“– Таццяне Хоміч, сын якой сцеражэ сон усіх дзяцей і матуль роднай Беларусі.

Здараецца так, што лёс раскідвае дзяцей па свету, а маці і сэрцам, і думкамі заўсёды імкнецца быць побач. Наталля Кандрацьева ў гэтым годзе двойчы наведвалася да дачушкі Лізы, якая жыве і працуе ў Германіі. Ёй было прысуджана званне ”Маці-падарожніца“.

Званне ”Мая другая мама“ было прысуджана тром бабулям-працаўніцам нашай сістэмы. Раіса Гракава, Людміла Казіцкая і Марыя Сушко прынялі ўдзел у літаратурным конкурсе ”Пазнай казку па першаму сказу“ і паказалі неблагі вынік.

Сям’я – гэта цёплая ўсмешка матулі, добрыя рукі бацькі і вясёлы смех дзяцей. Гэта тое месца, дзе нас заўсёды чакаюць і любяць.

Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала ўшанаванне шматдзетнай маці Валянціны Абрамавай і сям’і Лены Мядзелец, якая разам з мужам Пятром узялі пад апеку чужых дзяцей і выхоўваюць як сваіх.Z7ZQSbK6xYg

Для ўдзельніц мерапрыемства былі падрыхтаваны яркія музычныя нумары і памятныя сувеніры, а яшчэ можна было далучыцца да ўдзелу ў прафсаюзнай акцыі, прымеркаванай да Тыдня бацькоўскай любові і павіншаваць дарагіх людзей – маці і бацьку, падпісаўшы маляўнічыя паштоўкі.iV PdL2dfLs

Y4mY1T50ip4