Урок-гульня да Міжнароднага дня правоў дзіцяці
Да Міжнароднага дня правоў дзіцяці для чытачоў малодшай школьнай катэгорыіі ў Германавіцкай бібліятэцы прайшоў урок-гульня “Свет маіх правоў і абавязкаў”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміліся з Канвенцыяй аб правах дзіцяці і крыху спынілася на гісторыі ўзнікнення гэтага дакумента.
Урок прайшоў у форме гульні. У ходзе мерапрыемства дзеці малявалі, рабілі аплікацыі, што дало ім больш поўна рэалізаваць свае магчымасці. Прымяненне казачнай тэматыкі дапамагло вучням лягчэй запомніць матэрыял. Навучэнцы навучыліся адрозніваць свае жаданні ад правоў. Размова ішла не толькі аб правах, але і аб абавязках. Бібліятэкар разам з дзецьмі наведала прававы дзіцячы сайт.
Хоміч Т. Г., бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі-філіял № 13