Урачыстае мерапрыемства да Дня бібліятэк
15 верасня бібліятэчныя работнікі дзяржаўнай установы культуры ”Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ ўрачыста адзначылі Дзень бібліятэк Беларусі.
На свяце прысутнічала загадчык сектара культуры Шаркаўшчынскага райвыканкама Іна Мар’янаўна Шынкевіч, якая ў сваім віншаванні адзначыла, што Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь – гэта выдатная магчымасць не толькі адзначыць дасягненні бібліятэк і іх работнікаў, але і прыгадаць пра значэнне чытання і ведаў у нашым жыцці. У час інфарматыўных тэхналогій бібліятэкі працягваюць заставацца важнымі апорамі для людзей, падаючы ім доступ да інфармацыі і рэсурсаў, а таксама пажадала, каб бібліятэкі раёна заўсёды заставаліся цэнтрамі культурнага жыцця, а кніга – самым добрым і верным сябрам чалавека!
Таццяна Міхайлаўна Райчонак, дырэктар ЦБС, павіншавала калектыў з прафесійным святам, пажадала ўсім здароўя, поспехаў, невычэрпнай энергіі для творчых пошукаў і новых прафесійных здзяйсненняў на карысць развіцця бібліятэчнай справы.
Супрацоўнікі сектара бібліятэчнага маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці падрыхтавалі ўрачыстае мерапрыемства пад назвай ”Библиотека собирает друзей“, якое ўключала ў сябе розныя прафесійныя конкурсы, літаратурныя віктарыны, вясёлыя сцэнкі і гульні.
Падчас свята кожны бібліятэкар быў узнагароджаны Дыпломам ў рознай намінацыі.
Закончылася мерапрыемства чаяваннем з салодкімі прысмакамі.