Удзел у пленэры мастацкіх рамёстваў “Райскі сад-2020”
Мастак-афарміцель аддзела бібліятэчнага маркетынгу Святлана Заіка прыняла ўдзел у пленэры мастацкіх рамёстваў па дэкаратыўнаму жывапісу “Райскі сад-2020” у рамках ХХІХ Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. На суд журы мастачка прадставіла творчую работу, выкананую ў тэхніцы роспісу па тканіне – маляванка. У апошні час маляванка стала брэндам Віцебшчыны і ў тым ліку Шаркаўшчынскага рэгіёна.
У нашым рэгіёне гэты від народнага мастацтва звязаны з імем Язэпа Драздовіча. У свой час многія дамы ў акрузе былі упрыгожаны размаляванымі дыванамі, таму мясцовыя майстры імкнуцца захоўваць і развіваць традыцыі, аснову якім паклаў знакаміты дзеяч беларускай культуры ХХ стагоддзя.