Удзел бібліятэкараў у “Зажынках”
На бягучым тыдні ў ААТ “Буеўшчына” і ААТ “Жвіранка” для мясцовых хлебаробаў адбыўся абрад “Зажынкі”, які па даўняй традыцыі праводзіцца перад пачаткам масавага жніва.
Работнікі клубных устаноў і бібліятэкары з Іёд – Галіна Лаўрыновіч і з Більдзюг - Людміла Ананіч выказалі працаўнікам жніва словы падзякі за іх нялёгкую працу, пажадалі добрага ўраджаю хлеба і спрыяльнага надвор’я, і, канешне, праспявалі жніўныя песні, якія ўслаўляюць нашу зямлю-карміцельку.