У кніг канікул не бывае
 На вуліцы ў самым разгары лета, дзеці адпачываюць і набіраюцца сіл  для новага навучальнага году. Аднак у кніг канінкул не бывае. І вось каб не так сумна ім было знаходзіцца на паліцах у бібліятэцы, з літаратурна-гульнёвай праграмай ”У кніг канікул не бывае“ бібліятэкары Лужкаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла завіталі да выхаванцаў летняга лагера працы і адпачынку ”Ровестник“, які працуе пры ДУА ”Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“.

Гэта наведванне стала нагодай для знаёмства з новымі кнігамі, якіх апошнім часам у бібліятэца сабралася зашмат. Напачатку мерапрыемства дзецям расказалі аб каштоўнасці кнігі ў жыцці чалавецтва, нагадалі гісторыю яе стварэння і далі магчымаць кожнаму праверыць свае веды і паўдзельнічаць ў розных літаратурных конкурсах і віктарынах. А затым пачалося самае прыемнае: новыя, яшчэ пахнучыя тыпаграфскай фарбай, маляўнічыя кнігі нарэшце дачакаліся свайго ”выхаду“. Для большай зручнасці, кнігі былі размешчаны па серыях – ”Библиотека начальной школы“, ”Внеклассное чтение“, ”Чтение – лучшее учение“, ”Кнігі нашага дзяцінства“, дзе цікава і займальна бібліятэкары расказалі пра кожную серыю і самі кнігі, якія былі ў ёй выдадзены. Асаблівая ўвага была звернута на кнігі сучасных беларускіх аўтараў. У большай ступені падлеткаў зацікавілі серыі кніг для сярэдняга школьнага ўзросту ”Невероятные истории“, ”Школьный детектив“, ”Большая переменка“. Было вельмі прыемна, што кожны захацеў падружыцца з добрай кнігай, здзейсніць дзіўнае падарожжа ў свет прыгод, адкрыць цуды і таямніцы прыроды.