• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-02-12

Зарегистрировалось:

244

Шамякін Іван30 студзеня 2026 года споўнілася 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, які пакінуў багатую літаратурную спадчыну для многіх пакаленняў беларусаў. Сваёй творчасцю, літаратурным талентам, актыўнай грамадзянскай дзейнасцю і асабістым прыкладам паказаў, як трэба любіць Беларусь і аддана служыць яе народу. Да гэтай знамянальнай падзеі ў бібліятэках сістэмы прайшлі мерапрыемствы.

У Васюкоўскай сельскай бібліятэцы-філіяле аформлена кніжная выстава ”Праведнік чалавечнасці“. На выставе прадстаўлены  асобныя творы аўтара: ”Злая зорка”; ”Сатанінскі тур“,”Палеская мадонна“,  ”Вазьму твой боль“, ”Сэрца на далоні“,  ”Зеніт“, ”Атланты і карыятыды“, а таксама кніга ”Іван Шамякін“ з серыі ”Жыццё знакамітых людзей Беларусі“. Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай, складзенай з фрагментаў успамінаў самога Івана Шамякіна, яго родных, сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фотаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ствараць адмысловы жыццяпіс пісьменніка і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы.

Выстава ў Васюкоўскай бібліятэцы

У Каўшэлеўскай сельскай бібліятэцы-філіяле для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту  адбылося літаратурнае падарожжа ”Тварэц праўдзівага жыцця“. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі  пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка і найбольш вядомымі яго творамі. Напрыканцы была праведзена віктарына ”Жыццё і творчасць Івана Шамякіна“.

Падчас мерапрыемства ў Каўшэлеўскай бібліятэцы 1Падчас мерапрыемства ў Каўшэлеўскай бібліятэцы 2

У Буеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе-філіяле з нагоды юбілею пісьменніка адбыўся літаратурны вечар ”Творчасць суровая радасная трывожная“.

Першапачаткова бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з жыццёвым  шляхам творцы і яго літаратурнай спадчынай, а далей спынілася на агульнавядомых творах, такіх, як раманы ”Сэрца на далоні“, ”Трывожнае шчасце“, ”Злая зорка“ і  расказала аб тэмах, сюжэтах творчасці пісьменніка, а таксама аб некаторых героях раманаў. Напрыканцы агляду бібліятэкар параіла ўдзельнікам кнігі для прачытання і ўпэўніла прысутных, што творчасць Івана Шамякіна не страціла сваёй актуальнасці і ў цяперашні час.

Выстава ў Буеўшчынскай бібліятэцы клубеПадчас мерапрыемства ў Буеўшчынскай бібліятэцы клубе 1Падчас мерапрыемства ў Буеўшчынскай бібліятэцы клубе 2