Тры Спасы!
У Буеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе-філіяле панавала сапраўдная святочная атмасфера: да іх завіталі «Тры Спасы»!
Госці з задавальненнем удзельнічалі ў «мядовай віктарыне», чыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў пра яблыкі, спявалі песні і згадвалі народныя прыказкі пра хлеб. Удзельнікі даведаліся шмат цікавага пра сімвалы жніўня — мёд, яблыкі, арэхі і хлеб.
А напрыканцы ўсіх чакала духмянае чаяванне з яблычнымі пірагамі.

























