• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

ўдзельнікі мерапрыемстваКажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У фармаце свята раённая бібліятэка правяла гадзіну адкрыццяў ”Таямніцы родных слоў“. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 10 класа сярэдняй школы № 2 г. п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына (класны кіраўнік Аксана Паўлаўна Пачопка). Удзельнікі азнаёміліся з відэафільмам ”Смак мовы“, прэзентацыяй беларускіх слоў пад песню Вікторыі Дайнэка ”Родная мова“, паслухалі верш ”Калі ласка“ ў выкананні Эвеліны Дунчанка і пазнаёміліся з такімі беларускімі словамі як — імбрык, жырандоля, дыяруш і інш.

Каб замацаваць веды, была прапанавана гульня ”Родныя словы“, у якой свой адказ вучні павінны былі скласці з літар на беларускай мове. Напрыканцы мерапрыемсва прагучалі словы Змітрака Бядулі: ”Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, свае звычаі і ўсё роднае. Гэта спадчына і вялікі нацыянальны скарб“.