• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

МасленіцаМасленіца – адно з самых вясёлых свят у годзе, які шырока адзначаецца па ўсёй Беларусі. Яно адлюстроўвае векавыя традыцыі, якія беражліва захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Менавіта па гэтай прычыне нашы бібліятэкі падрыхтавалі і правялі для сваіх чытачоў забаўляльныя мерапрыемствы.

На працягу масленічнага тыдня наведвальнікі Лужкаўскай сельскай бібліятэкі знаёміліся з традыцыямі, гульнямі і забавамі нашых продкаў у час праводзін зімы, а таксама са значэннем кожнага масленічнага дня. Святочны настрой прысутным падняў ўдзел у віктарыне з імправізаванымі блінамі – лісткамі паперы ў выглядзе румянага бліна з жартоўным заданнем, дзе трэба было выбраць правільнае заканчэнне прыказкі: ”Першы блін…“ (комам), уставіць недастаючае слова ў прыказку: ”Блін не клін, … не расколе“ (палена), адказаць на пытанні: ”У якіх спартсменаў ёсць пальчаткі пад назвай блінчыкі“ (баксёры), ”З чым ядуць часцей за ўсё бліны ў Канадзе?“ (з кляновым сіропам), ”Як гавораць пра няўмелага чалавека, непрыстасаванага да працы?“ (блін гарэлы) і г. д.

Лужкаўская сельская бібліятэка 2

Лужкаўская сельская бібліятэка 3

На вясёлай ноце з пажаданнямі радасці і дабра закончыўся масленічны тыдзень у бібліятэцы, каб развітацца з зімой, чакаць вясну і сустрэць Вялікі пост.

У Буеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе для ўдзельнікаў клуба па інтарэсах ”Скарбніца“ адбыўся ”Масленічны разгуляй“. Бібліятэкар расказала пра традыцыі святкавання Масленіцы ў родным краі, народныя прыметы на Масленічны тыдзень. Удзельніцы клуба прынеслі бліны з рознай начынкай. Салачонак Ала Вацлаваўна падрыхтавала ”Гаспадыню“ свята. Кожная з удзельніц ”абараняла“ свае бліны, склаўшы вершы пра свята, бліны. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі частаваліся духмянай гарбатай з блінамі і прасілі прабачэння адзін у аднаго ў Даравальную нядзелю.

Буеўшчынская бібліятэка клуб