• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-23

Зарегистрировалось:

241

21 10Еўфрасіння Полацкая – святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі. Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, першая жанчына на Русі, якую царква кананізавала ў святыя.

У 2019 годзе споўнілася 915 год з дня нараджэння беларускай асветніцы. Бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі акцэнтавала ўвагу на гэтай знакавай постаці і 20 чэрвеня была праведзена пазнавальная праграма “Святая Еўфрасіння, альбо адкуль пайшла Полацкая зямля”, якая прайшла для вучняў 3 – 6 класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Шаркаўшчына”. Пад час праграмы расказвалася пра Полацкае княства, слаўны род Рагвалода, жыціе Еўфрасінні, святы Крыж Еўфрасінні Полацкай і яго стваральніка – Лазара Богшу.

 Значны след пакінула ў гісторыі і памяці беларускага народа Еўфрасіння, гэта жанчына, якая поўнасцю аддала сваё жыццё на служэнне Богу і людзям.