Свята дзяцінства
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі-філіяла наведала ДУА ”Германавіцкая сярэдняя школа“ і правяла для вучняў 4 класа конкурсна-забаўляльную праграму “Свята дзяцінства“.
Юныя ўдзельнікі здзейснілі падарожжа па краіне дзяцінства. Яны мелі магчымасць праявіць свае здольнасці і фантазію ў віктарынах, крыжаванках, гульнях. У якасці рэфлексіі дзеці падзяліліся сваімі думкамі, як можна правесці лета з карысцю. А бібліятэкар параіла дзецям, што можна пачытаць летам.

























