Свята "Багач"
25 кастрычнiка ў Буеўшчынскай бібліятэцы-клубе-філіяле прайшло свята “Багач”. Падыхтавана яно было для дзяцей малодшага i сярэдняга школьнага ўзросту. Бiблiятэкар расказала аб старадаўнix традыцыях святкавання Багача. Сваiмi ўспамiнамi пра такi абрад падзялiлася 83-гадовая Смулько Нiна Анфiмаўна.
Пасля пазнавальнай часткі дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у традыцыйных беларускіх народных гульнях: “Гарлачык”, “Журавель”, “Мixaciк”. Завяршылася мерапрыемства пачастункам духмянымі яблыкамі. У якасці прыемнага бонуса дзеці, якія прынеслі на свята вырабы з садавіны і агародніны, атрымалі заслужаныя прызы.




























