• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

ручнікРучнікі – культурныя помнікі нашай зямлі. Гэта і абярэгі, і спадарожнікі жыцця, і паказальнікі дабрабыту нашага народа. Розныя арнаменты на ручніках абласцей нашай рэспублікі сведчаць аб тым, што кожная мясціна нашай Беларусі непаўторная і па-свойму адметная. Трэба вывучаць зямлю, што нам дадзена лёсам, берагчы і памнажаць яе багацце.

З гэтай нагоды ў раённай бібліятэцы прайшла этнагадзіна “Свет ручніковы – скарб адмысловы” з удзелам вучняў 6 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына”.

Вядучая мерапрыемства біблітэкар І.І. Суднік расказала прысутным пра гісторыю стварэння ручніка, пра тэхналогію вырабу, пра аздабленне ручніка (вышыўка: крыжыкам, гладдзю), пра выкарыстанне ручнікоў (ручнік-уціральнік, ручнік-трапкач, трапкач-пацірач, ручнік-надзежнікі і інш.)

На мерапрыемства запрасілі метадыста ДУК ”Шаркаўшчынскі РЦК“ Блажэвіч Т.І., якая правяла гульні з дзецьмі: танец з ручніком, “полька-забава”, ”бой падушак“.Падчас мерапрыемства 3Падчас мерапрыемства 4Падчас мерапрыемства 5

Напрыканцы мерапрыемста вядучая выказала спадзяване, што пазнаёміўшыся з нацыянальнай адметнасцю і прыгажосцю ручнікоў, з іх нязменнай прысутнасцю ў беларускіх абрадах у дзяцей праявіцца цікавасць да практычнага авалодання сакрэтамі гэтага рамяства.удзельнікі мерапрыемства