Свет маіх захапленняў
Бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі Хоміч Т.Г. наведала аддзяленне кругласутаснага знаходжання састарэлых і інвалідаў у вёсцы Дзікева, дзе правяла гадзіну душэўнай размовы ”Свет маіх захапленняў“.
Напачатку бібліятэкар пазнаёміла жыхароў аддзялення з навінкамі літаратуры і параіла, што можна пачытаць для душы.А калі гаворка зайшла пра тое, чым яны захапляюцца, пра іх хоббі, то кожны захацеў расказаць пра сябе. Хтосьці вышывае, хтосьці вяжа ажурныя сурвэткі, палавікі, дываны, хтосьці пляце кошыкі, а вось Варшалоўскі Іосіф Антонавіч зрабіў сваімі рукамі макет касцёла. Аформлены персанальныя выставы Александровіч Марыі Антонаўны, Грыдзюшка Аліны Лявонаўны, Гаранінай Зінаіды Аляксандраўны. Дарэчы, у аддзяленні працуюць гурткі: ”Мастерок“, ”С песней по жизни“, ”Кролиководство“, ”Рукодельница“, ”Цветок“.
У аддзяленні знаходзяцца людзі са складаным жыццёвым лёсам, але ўсе яны з адкрытай і чулай душой.