Сусветны дзень здароўя
7 красавіка штогод ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень здароўя, які прымеркаваны да дня стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Сусветны дзень здароўя – гэта штогадовае напамінанне, што клопат пра дабрабыт патрабуе адзінства намаганняў дзяржавы і людзей.
З гэтай нагоды ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле адбыліся экспрэс-парады ”О привычках полезных и вредных“. Сустрэча пачалася з аповеда пра гісторыю ўзнікнення гэтай даты і дэвіза, пад якім праводзяцца ўсе мерапрыемствы ў гэты дзень – ”Вместе к здоровью. Вместе с наукой“. Прысутныя ўдзельнічалі ў віктарынах па здароваму ладу жыцця ”Азбука здоровья“, ”Догадайся и ответь“. Спрабавалі на жыццёвых прыкладах выявіць формулу здароўя, дабаўляючы ў ”скарбонку парад“ неабходныя рэкамендацыі правільнага і рэацыанальнага харчавання, рэжыма дня. Састаўлялі “піраміду” карыснай ежы і карысных звычак, апіраючыся на цікавыя факты аб здароўі чалавека з кніг і перыядычных выданняў. Бібліятэкары разам з удзельнікамі мерапрыемства разважалі над формулай здароўя з пазіцыі трох аспектаў: фізічнае, сацыяльнае і псіхічнае здароўе і зрабілі выснову – здароўе самае каштоўнае, што ў нас ёсць, яго трэба берагчы.




























