• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-10-13

Зарегистрировалось:

244

Сусветны дзень барацьбы са СНІДамСусветны дзень барацьбы са СНІДам (1 снежня) – дата, якая штогод заклікае ўсю сусветную грамадскасць не проста памятаць пра гэтую пакуль што невылечную хваробу, але і быць памяркоўнымі да тых, хто ўжо з’яўляецца пераносчыкам гэтага захворвання. І, галоўнае, што павінен для сябе зразумець кожны з тых, хто жыве на планеце, – трэба разумець, што прафілактыка вельмі важная ў барацьбе за здароўе.

Бібліятэчныя работнікі ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ падтрымалі ідэю згуртавання вакол гэтай праблемы і правялі актыўную інфармацыйна-тлумачальную работу сярод чытачоў розных узростаў з мэтай папулярызацыі ведаў пра СНІД, спосабы барацьбы з хваробай і пра здаровы лад жыцця, ладзячы ў бібліятэках масавыя мерапрыемствы.

Падчас мерапрыемства ў раённай бібліятэцы

Удзельнікі мерапрыемства ў раённай бібліятэцы

На сустрэчу з навучэнцамі 10-11 класаў сярэдніх школ г.п. Шаркаўшчына завіталі ўрач педыятар Шаркаўшчынскай раённай бальніцы Вера Раманаўна Юркевіч і памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Арына Пятроўна Толсцік. У рамках сустрэчы ”Наш выбор –здоровье и жизнь“ медыцынскія работнікі пазнаёмілі падлеткаў са статыстыкай захворвання ў рэспубліцы і Віцебскай вобласці, асноўнымі прычынамі заражэння, распаўсюджваннем ВІЧ-інфекцыі сярод моладзі і падлеткаў.

Падчас мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы

Удзельнікі мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы

З чытачамі Васюкоўскай сельскай бібліятэкі сустрэлася фельчар ФАПа Вольга Алегаўна Кенько, якая дала тлумачэнне ВІЧ-інфекцыі, падрабязна распавяла пра яе адрозненні ад СНІДу, мерах засцярогі з мэтай фарміравання ў прысутных адказнасці за сваё жыццё і бяспеку. Для больш поўнай інфармаванасці аб ВІЧ-інфекцыі і СНІДу ў бібліятэцы была аформлена выстава літаратуры ”Не заганяй сябе ў пастку“.

Падчас мерапрыемства ў Васюкоўскай сельскай бібліятэцы

Для навучэнцаў 9 ”Б“ класа ДУА ”Сярэдняя школа №1“ у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай ”Жизнь без вредных привычек“. Напачатку свайго выступлення бібліятэкар звярнула ўвагу падлеткаў на тое, што СНІД з’яўляецца вострай тэмай сучаснасці, але ў сённяшні дзень тэма СНІДу памеркла на фоне каронавірусу. Але мы не павінны забывацца на гэта, для гэтага трэба весці здаровы лад жыцця і валодаць патрэбнай інфармацыяй. Затым удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаролік ”Всемирный день борьбы со СПИДом“.

Напрыканцы мерапрыемства сярод удзельнікаў былі распаўсюджаны інфармацыйныя лістоўкі ”Что нужно знать о СПИДе“.

Падчас інфармацыйнай гадзіны “СПИД! Ты не для нас”, якая адбылася у Велікасельскай сельскай бібліятэцы абмяркоўваліся такія пытанні: адкуль можа ўзнікнуць СНІД, чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, што можа прывесці да заражэння, што рабіць, калі ў падлетка ў жыцці з’явіліся сур’ёзныя праблемы. Падлеткі сталі не толькі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі гутаркі: задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Падчас мерапрыемства ў Велікасельскай сельскай бібліятэцы

У Лужкаўскай сельскай бібліятэцы падчас знаёмства з бібліятэчным квілтам ”Начни с себя – живи безопасно“ прысутныя канкрэтных прыкладах пераканаліся, што сітуацыя ў накірунку барацьбы са СНІДам ў многіх краінах і ў Беларусі даволі складаная. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі змясцілі невялікія чырвоныя стужкі, як сімвал барацьбы са СНІДам і сімвал памяці пра людзей, якіх забраў СНІД, у сябе на далонях. Гэты атрыбут прызывае ўсіх згуртавацца вакол праблемы, накіраваць свае сілы і веды на бяспечныя паводзіны чалавека ў плане заражэння ВІЧ-інфекцыяй, бо СНІД – гэта не тое нешта далёкае, якое ніколі не спасцігне цябе, а сур’ёзная рэальнасць нашых дзён.

Бібліятэчны квілд у Лужкаўскай сельскай бібліятэцы