• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

В. Мілянцей і І.К. РуткоўскаяЯк імкліва бяжыць час! Здаецца толькі ўчора  лёс прыпаднёс мне падарунак у выглядзе сустрэчы з цудоўнай жанчынай – Ірэнай Канстанцінаўнай Руткоўскай, а сёння мае калегі віншуюць яе з 75-годдзем.

Ірэна Канстанцінаўна нарадзілася ў вёсцы Глінаўка. Яе працоўная дзейнасць пачалася адразу пасля заканчэння Германавіцкай сярэдняй школы. Дзе толькі не прыйшлося ёй папрацаваць, але крыху паразважаўшы, Ірына Канстанцінаўна вырашыла звязаць сваё жыццё з кнігай. Яе працавітасць і адданасць прафесіі бібліятэкара служыла нам прыкладам. Працуючы рэдактарам методыка-бібліяграфічнага аддзела раённай бібліятэкі, бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі  і бібліятэкарам аддзела камплектавання і апрацоўкі літаратуры, яна не толькі ахвотна дзялілася сваім  прафесійным вопытам і ведамі, але і давала нам, маладым гаспадыням, парады па вядзенню хатняй гаспадаркі, дзялілася сакрэтамі прыгатавання смачных страў, цікавілася поспехамі нашых дзетак.

Падчас сустрэчы з нагоды 75-гадовага юбілею да І. К. Руткоўскай наведаліся прадстаўнікі Шаркаўшчынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы: старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вера Мілянцей і старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз жанчын“ Таццяна Брандзіна, якія павіншавалі юбілярку са значнай датай у жыцці, уручылі ёй памятны падарунак, кветкі і выказалі шмат цёплых слоў і пажаданняў крэпкага здароўя і доўгіх год жыцця.

Прыгадваючы старонкі перажытага Ірэна Канстанцінаўна зазначыла, што жыццё пражыта недарэмна. Яна шчаслівая маці і бабуля, бо лёс падарыў ёй паслухмяных сыноў і ўнукаў, Бог надзяліў крэпкім здароўем. Разам з мужам яны вядуць хатнюю гаспадарку, плануюць завяршыць рамонт у доме і радуюцца кожнаму пражытаму дню.

Т. Брандзіна и І.К. Руткоўская

Марыя Сушко, бібліятэкар

аддзела бібліятэчнага маркетынгу

ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС