• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-03-30

Зарегистрировалось:

245

Ракоца А8 сакавіка адзначыла 85-гадовы юбілей Аліна Баляславаўна Ракоца, якая большую частку свайго жыцця прысвяціла развіццю бібліятэчнай справы Шаркаўшчынскага раёна.

Павіншаваць юбілярку прыехалі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Ю.А.Васілеўскі, які ўручыў Падзяку ад старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама С.Г.Кашміла, сакратар раённага Савета ветэранаў Маргарыта Багавіч і прадстаўнік  прафсаюзнай і ветэранскай арганізацый ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ Марыя Сушко.

Падчас сустрэчы Аліна Баляславаўна прызналася, што яна кранута ўвагай з боку мясцовай улады, ёй вельмі прыемна, што пра яе памятаюць і віншуюць з юбілеем. Затым прыгадала той час, калі яна ўзначальвала дзіцячую бібліятэку-філіял. Самыя буйныя і цікавыя мерапрыемствы ў бібліятэцы праходзілі падчас Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Штогод урачыстае адкрыццё Тыдня праходзіла на сцэне раённага Дома культуры, у якое абавязкова былі ўключаны элементы тэатралізацыі.

Для самых маленькіх чытачоў у бібліятэцы працаваў клуб па інтарэсах ”Казка“, у якім юныя чытачы не толькі чыталі па ролях любімыя казкі, але і спрабавалі свае сілы ў ролі артыстаў. Удзельнікі клуба развучвалі любімыя казкі па ролях, а затым выступалі перад сваімі сябрамі.

Пацікавілася юбілярка і  тым, што новага адбываецца ў бібліятэках і раёне, наогул.

Развітваючыся, госці пажадалі А.Б.Ракоца заставацца і надалей бадзёрай і жыццярадаснай, крэпкага здароўя і толькі радасных імгненняў.

Падчас віншаванняРакоца А.Б. з дочкамі