• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-07-19

Зарегистрировалось:

241

АфганистанУ Лужкаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле адбылася сустрэча пакаленняў пад назвай  ”Верны присяге мы и выполним приказ“,  удзел у якой прынялі навучэнцы сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту ДУА ”Лужкаўская сярэдняя  школа Шаркаўшчынскага раёна“.

Напачатку настаўніца гісторыі пазнаёміла ўдзельнікаў  з  геаграфічным становішчам і эканамічнай сітуацыяй тагачаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Затым бібліятэкары нагадалі прысутным прычыны пачатку нікім не аб’яўленай вайны, расказалі пра сумесныя ваенныя дзеянні савецкіх войск і ўрадавых войскаў Афганістана,  пра адвагу нашых салдат, якія змагаліся ў цяжкіх умовах, але мужна і прафесійна выконвалі свой доўг.

Вядучыя мерапрыемства

Затым вядучыя падрабязны распавялі пра пяцярых воінаў-інтэрнацыяналістаў, пражываючых на тэрыторыі лужкаўскай зямлі. Успомнілі таксама свайго  земляка Мікалая  Іосіфавіча Андзілеўку, якому лёс наканаваў жорсткую долю – згарэць у агні чужой вайны і ўжо ніколі не пераступіць парог роднага дома. Аддаючы даніну памяці і павагі загінуўшым, ушанавалі хвілінай маўчаня тых, каго ўжо няма з намі.

Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава літаратуры ”Афганістан – наша боль“, якія дапамагла чытачам больш даведацца пра страшныя падзеі і адважных герояў той вайны. Значнае месца на выставе  было адведзена творам М. Чаргінца. Удзельнікаў зацікавіў аповед бібліятэкара пра лёс пісьменніка, яго творчасць і погляды на жыццё.  Дапоўніў  выставу   матэрыял з фотаздымкамі і стоп-кадрамі з савецкіх дакументальных фільмаў, якія дапамаглі зрокава ўявіць сабе, як праходзілі баявыя дзеянні і вывад войска  з Афганістана.

Падчас мерапрыемства 1

Напрыканцы мерапрыемства адбылося знаёмства са спісам літаратуры ”Эхо Афганской войны“, дзе акрамя мастацкіх твораў былі прапанаваныя і кінастужкі для прагляду ў вольны час.

На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні, прысвечаныя подзвігам воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Удзельнікі мерапрыемства