СЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА
Імя Язэпа Драздовіча добра вядома жыхарам шаркаўшчынскай зямлі. Мастак, навуковец, настаўнік, этнограф Язэп Драздовіч усё жыццё вандраваў, але ўсе ягоныя падарожжы кіраваліся сцежкамі роднага краю.
Таму па ініцыятыве супрацоўнікаў Германавіцкага мастацка-этнагарафічнага музея імя Я.Драздовіча была арганізавана велавандроўка “Сцяжынкамі Я. Драздовіча”, маршрут якой праходзіў па знаёмых з дзяцінства, блізкіх і родных мясцінах славутага земляка.
Аматарка велападарожжаў і бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі-філіяла № 13 Таццяна Хоміч з задавальненнем наведала месцы, звязаныя з біяграфіяй Я.Н.Драздовіча.