Стравы беларускай кухні
У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у Іёдскай сельскай бібліятэцы-філіяле адбылося забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства “Стравы беларускай кухні”.
Пачалося ўсё з гульні: удзельнікі складалі словы з прапанаваных літар, якія затым сталі назвамі іх каманд – “Галушкі”, “Пампушкі” і “Калдуны”. Невялікая інсцэніроўка дапамагла растлумачыць лексічнае значэнне слоў: “кок”, “кашавар”, “кухар”.
Затым, паглыбляючыся ў радкі верша К. Вераніцына “Тарас на Парнасе”, каманды шукалі стравы беларускай нацыянальнай кухні. І з разрозненых фрагментаў складалі мудрыя прыказкі аб хлебе.
Напрыканцы, каманды па чарзе адгадвалі загадкі, падбіраючы патрэбныя інгрэдыенты для прыгатавання дранікаў з прапанаваных слоў-адгадак.



























