• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

Н.Кандрацьева распавядае пра традыцыі свята4 чэрвеня хрысціянскія вернікі адзначылі дзень Святой Троіцы, які ў народзе называюць Сёмухай, бо святкуецца праз 7 тыдняў пасля Вялікадня.

Загадчыца Буеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба разам з удзельніцамі фальклорнага клуба ”Скарбніца“ падчас фальклорнай гадзіны” Сёмуха на Беларусі“ прыгадалі традыцыі святкавання Троіцы ў нашай мясцовасці , таксама народныя прыкметы, што можна, а што нельга рабіць на свята.

Напачатку мерапрыемства Наталья Кандрацьева нагадала ўдзельнікам, што сімвалам святочнага дня з’яўляецца бяроза. Яе галінкі нясуць у храм на службу, асвячаюць іх, а потым упрыгожваюць дом. Таму назвалі прыказкі і прымаўкі пра бярозу і адгадвалі загадкі. На Троіцу накрывалі багаты стол і запрашалі гасцей, пяклі каравай. Ежу абавязкова падавалі ў круглым посудзе. У гэты дзень было прынята сватацца. Гэта было звязана з тым, што суджэнцаў чакала вялікае шчасце.

 

фрагмент свята

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі вадзілі карагод і прыгаворвалі:

”Пайдзём, дзевачкі, у лугі-лужочкі,

Ой маю, маю, маю зеляны.

У лугі-лужочкі завіваць вяночкі.

Заўём мы вяночкі на круглыя гадочкі.

Хто вянкі завівае – той багат бывае,

Хто вянкі развівае – той і бедны бывае!“

Завяршылася фальклорная гадзіна частаваннем гарбатай і пірагом.