ШЧЫРАЯ, ЛАГОДНАЯ, МОВА НАША РОДНАЯ
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках ЦБС адбылося шмат цікавых мерапрыемстваў.
У Германавіцкай бiблiятэцы адбылася конкурсная праграма ”Знаўца роднай мовы“, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 5-7 класаў УА ”Германавіцкая сярэдняя школа“.
Бібліятэкар Каўшэлеўскай бібліятэкі сумесна з загадчыцай Дома фальклору правялі акцыю ”Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па – беларуску“.
Вусны часопіс ”Слова жывое, роднае, гаваркое…“, які адбыўся ў Буеўшчынскай бібліятэкцы-клубе, быў прысвечаны творчасці пiсьменнiкам – землякам, асаблівая ўвага была звернута на творы Л.І. Ардынскай, якая ў гэтым годзе адзначае юбiлей.
У Велікасельскай бібліятэкі прайшла гадзіна роднай мовы ”З любоўю да роднага слова“, у час якой чытачы яшчэ раз упэўніліся наколькі багатая, мілагучная і прыгожая наша беларуская мова.
Падчас гадзіны роднай мовы ”Шчырая, лагодная, мова наша родная“ чытачы Радзюкоўскай бібліятэкі пашырылі свой слоўнікавы запас, праявілі творчыя здольнасці і паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы.
Кожны з удзельнікаў пералічаных мерапрыемстваў зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную беларускую мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.