• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-13

Зарегистрировалось:

241

Яблонская ГУ пачатку кастрычніка адзначыла 65-гадовы юбілей Галіна Парфір’еўна Яблонская, якая больш за 40 год займалася  папулярызацыяй  кнігі і чытання сярод жыхароў аграгарадка Іёды і яго ваколіц.

Ветлівая, тактычная, камунікатыўная  – так характарызавалі некалі бібліятэкара аднавяскоўцы.

 Мінулі гады, але Галіна Парфір’еўна зусім не змянілася. У дажджлівы кастрычніцкі дзень яна, нібы сонейка, завітала ў дзіцячую бібліятэку, каб сустрэцца з былымі калегамі.

Падчас сустрэчы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ Вера Мілянцей павіншавала імянінніцу з юбілеем і ўручыла кветкі і падарунак.

Г.П. Яблонкую цікавіла ўсё:  асабістыя справы калег і іх дзяцей, агульны стан сістэмы і планы  на будучыню. Яна станоўча выказалася і  аб рамонце, які быў зроблены ў дзіцячай бібліятэцы.

Дзелячыся ўражаннямі ад паездкі ў г. Маскву і сустрэчы са сваякамі, Галіна Парфір’еўна зазначыла, што ў любым узросце трэба быць аптымістам  і дазволіць  сабе радавацца жыццю, бо чалавек шчаслівы роўна настолькі наколькі ён вырашыў быць шчаслівым.3