• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

семінар бібліятэчных работнікаўГод гістарычнай памяці, які аб’яўлены сёлета ў нашай краіне, праходзіць пад знакам зберажэння гістарычнай памяці і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа. Святы абавязак кожнага – зберагчы і перадаць падрастаючаму пакаленню гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне.

З гэтай нагоды ў нашай сістэме адбыўся семінар ”Роля кнігі і чытання ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі“. На пачатку семінара прагучалі метадычныя рэкамендацыі па папулярызацыі літаратуры ваенна-гістарычнай тэматыкі. Увазе бібліятэчных работнікаў быў прарэкламаваны літаратурны зборнік ”Памяць сэрца“, у які ўвайшлі вершы, апавяданні, нарысы, эсэ, прадстаўленыя да ўдзелу ў раённым конкурсе ”Маёй Радзіме прысвячаецца…“

Затым бібліятэчныя работнікі наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў і ахвяр фашызму ў вёсцы Шыці. Падчас гадзіны памяці, якую правяла загадчыца Буеўшчынскай бібліятэкі-клуба Н.В. Кандрацьева, бібліятэкары даведаліся аб жудасных падзеях восені 1942 года. У той час на захадзе Шаркаўшчынскага раёна ў Казянскіх лясах дзейнічалі партызанскія атрады. Партызан падтрымлівалі жыхары навакольных вёсак. У лістападзе 1942 года падчас аперацыі пад кодавай назвай ”Нюрнберг“ карнікі расстралялі і зажыва спалілі жыхароў вёсак Кушталі, Свілы, Трабаўшчына, Строна, Журавоўшчына, Куялеўшчына, Бялкова, Сялібка, Ігнацева, Падрэзаўшчына, Станіславова. Спалены былі і самі вёскі. Наталля Віктараўна зачытала ўспаміны жыхара вёскі Трабаўшчына Мяфодзія Уладзіміравіча Вайцяховіча.

Бібліятэкар расказала ўдзельнікам, што ў гонар ушанавання памяці 248 мірных жыхароў гэтых спаленых вёсак, а таксама 15 воінаў, што загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, у 1976 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна ў жалобе і 3 стэлы.

Бібліятэчныя работнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.

Наведаўшы Буеўшчынскую бібліятэку-клуб, бібліятэкары прынялі ўдзел у круглым стале ”Беларусь – краіна адзінства і згоды“. Асаблівая ўвага падчас мерапрыемства была нададзена новаму дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства. Удзельнікі мерапрыемства сышліся ў меркаванні, што абраная для яго дата, 17 верасня, калі  ў 1939 годзе адбылося ўз’яднанне заходніх і ўсходніх зямель Беларусі, адлюстроўвае факт гістарычнай справядлівасці.

Другая частка семінара была прысвечана Дню бібліятэк. Бібліятэкары паспаборнічалі між сабой і вызначылі самых вясёлых і знаходлівых, з задавальненнем сустрэліся з Галінай Парфір’еўнай Яблонскай, якая больш 40 гадоў прысвяціла служэнню кнізе і людзям, працуючы ў Іёдскай бібліятэцы.